Па "справе Зельцэра" асудзілі выкладчыка радыётэхнічнага каледжа

Цімафей Шкуратовіч / t.me/viasna96
Цімафей Шкуратовіч / t.me/viasna96

30-гадовага выкладчыка радыётэхнічнага коледжа Цімафея Шкуратовіча асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму па "справе Зельцэра". Такі прысуд агучыла суддзя Жанна Брысіна з Мінскага гарадскога суда, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Шкуратовіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні іншый сацыяльнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.

Затрымалі яго за каментар з нагоды гібелі ў перастрэлцы Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Падчас следства да ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса дадаліся яшчэ два абвінавачанні: ч. 1 арт. 293  (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі