Па ўсходзе Беларусі 28 чэрвеня чакаюцца навальніцы і моцныя залевы

Па ўсходзе Беларусі 28 чэрвеня чакаюцца навальніцы і моцныя залевы

28 чэрвеня па ўсходняй частцы краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру. У некаторых раёнах прагназуецца град, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў.

Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду. Пры навальніцах месцамі можа быць шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе ад 12 да 17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да 18-20 градусаў. Удзень чакаецца +20 па поўначы да 28 градусаў па поўдні.

Па Мінску ўначы Белгідрамет абяцае +17...+20 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 22-24 градусаў.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Спёка ў Беларусі адступіць на некалькі дзён, з чацвярга будзе зноў плюс 30-32

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі