Па Вільні пранясуць паўкіламетровы бел-чырвона-белы сцяг
25 сакавіка па Вільні пранясуць паўкіламетровы бел-чырвона-белы сцяг. У маршы на Дзень Волі паўдзельнічае Святлана Ціханоўская. Вулічная акцыя пачнецца ў 18:30 ад Бернардынскага саду.
25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень адзначаюць беларусы ўсяго свету.
Маршрут акцыі ў Вільні / @viacorka
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.