Па звестках незалежных назіральнікаў яўка ў Магілёве не перавысіла 25%

Як распавёў Еўрарадыё дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтра Ўладзімір Краўчанка, яны лічылі выбаршчыкаў цэлы дзень, ад пачатку да канца  "пагалоўна". Па выніковых падліках на ўчасткі, дзе былі назіральнікі ад МПЦ, прыйшло не болей за чвэрць выбаршчыкаў.
Краўчанка"Напрыклад, на 24-ым выбарчым участку 2923 чалавека, прагаласавала 523 чалавек  18 працэнтаў выбаршчыкаў. На 25-ым пры агульнай колькасці 2081 чалавек, прыняло ўдзел у галасаванні 422 чалавека, ці 21 працэнт. На 28-ым участку пры агульнай колькасці выбаршчыкаў 2631 прыняло ўдзел у галасаванні 425 чалавек, ці 16 працэнтаў".

У пратакол камісіі запісвалі, што на даму сабралі 400 ці 300 подпісаў, але гэта, кажа Краўчанка, проста фізічна не магчыма.

Кандыдат ў дэпутаты магілёўскага гарсавета Аляксей Паўлоўскі, распавёў Еўрарадыё, што на адным з участкаў, дзе ён балатаваўся, прагаласавала 90 працэнтаў. У такія лічбы кандыдат не верыць і лічыць, што іх значна завысілі.

Паўлоўскі"Яны напісалі 90 працэнтаў. Я на акрузе сваёй 15 чалавек апытаў і яны ўсе сказалі ўсе што не хадзілі на выбары. І назіральнікі мае казалі, што людзей было вельмі мала".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі