Пачалі судзіць хлопцаў, якія пад уздзеяннем спайсу выразалі вочы сябру

У Гомелі пачаўся суд над двума маладымі людзьмі, якія пад уздзеяннем спайсу выразалі вочы свайму сябру. Справу разглядае суд Чыгуначнага раёна. Першае паседжанне прайшло 10 сакавіка.

Нагадаем, здарэнне адбылося ў ліпені мінулага года ў Гомелі. Уначы міліцыю выклікалі ў прыватны сектар, дзе вакол аднаго з дамоў бегалі голыя мужчыны і крычалі. Праваахоўнікі знайшлі ў адным з пакояў у доме 23-гадовага хлопца, у якога былі выдаленыя абодва вока, разарваныя нос, шчака і вушы. Побач на ложку знаходзіліся двое сяброў пацярпелага (ва ўзросце 21 і 29 гадоў), якія былі ў неадэкватным стане. Высветлілася, што яны спажывалі спайс.

21-гадоваму Максіму былі выстаўленыя абвінавачанні ў незаконным абароце наркатычных сродкаў і "наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання спосабам, які носіць характар пакуты або катавання, з хуліганскіх памкненняў групай асоб". 29-гадоваму Аляксандру выставілі абвінавачанні ў наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання і ў незаконным набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў. Як адзначае партал tut.by, сваю віну абвінавачаныя прызнаюць толькі часткова.

Высветлілася, што да спайсу (сінтэтычнага канабіноіда) той ноччу яны курылі марыхуану. Свайму таварышу абвінавачаныя нанеслі не менш за 15 удараў. Пацярпелы Дзмітрый (яго за руку прывяла маці) на судзе распавёў, што сам пабаяўся паспрабаваць спайс. Ужо ад першага ўдару ён страціў прытомнасць, а калі прачнуўся, да яго падышоў Максім і разарваў губу, шчаку і нос.

Па словах пацярпелага, у тыя моманты, калі ён быў у прытомнасці, бачыў, што ўдары наносіў толькі адзін з сяброў. Аднак ён падаў пазовы на суму ў 1 млрд рублёў да кожнага з абвінавачаных.

Наступнае паседжанне запланаванае на 17 сакавіка.

Фота: tut.by, onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі