Пачуўшы кошт прадуктаў у краме, мінчук уцёк не расплаціўшыся
Мінскія міліцыянты затрымалі жыхара сталіцы, які ўзяў прадукты харчавання і не расплаціўся, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся ў адной з крамаў Мінска. Раней не судзімы 56-гадовы мужчына прыйшоў купіць прадукты харчавання. Узяўшы тавары, ён пайшоў на касу, каб аплаціць тавар. Але, пачуўшы кошт пакупкі, мінчук схапіў пакет з прадуктамі і ўцёк не разлічыўшыся. У краме ацанілі шкоду на 27 рублёў. Міліцыянты затрымалі зламысніка ў яго дома.
Мужчына патлумачыў, што не чакаў пачуць такую суму. У яго не было дастатковай сумы, таму ён збег. Мінчук кажа, што планаваў пазычыць грошай у знаёмых і заплаціць у краме на наступны дзень.
Матэрыялы на яго перададзеныя ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі.