Пацвердзілася, што перанос хатніх матчаў ХК "Дынама-Мінск" звязаны з "выбарамі"

Хакей, ілюстрацыйнае фота

Хакей, ілюстрацыйнае фота / vk.com

Перанос хатніх матчаў ХК "Дынама-Мінск" у Кантынентальнай хакейнай лізе, як і меркавалася, звязаны з "выбарамі", прызначанымі на 26 студзеня. Менавіта пад іх будзе выкарыстоўвацца ў студзені "Мінск-Арэна", пішуць "Мінск-Навіны".

Тэарэтычна, гульні можна было арганізаваць у іншым лядовым палацы, і такі варыянт разглядаўся. Але ў "Дынама" заявілі, што вырашылі праводзіць матчы на сваёй арэне дзеля заўзятараў.

Кантынентальная хакейная ліга задаволіла просьбу мінскага клуба і перанесла пяць хатніх матчаў, а таксама адзін выязны. 

Перанесеныя наступныя хатнія сустрэчы дынамаўцаў: з "Тарпеда" (6 студзеня замест 18-га), "Куньлунем" (нявызначаная дата замест 20 студзеня), "Спартаком" (27 лютага замест 22 студзеня), "Авангардам" (2 лютага замест 24 студзеня) і "Віцязем" (13 лютага замест 2-га). Выязная гульня са "Спартаком" адбудзецца 23 лютага замест 27-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі