Пацярпелым пінчукам трэба пратрымацца яшчэ двое сутак

Пяцёра пацярпелых на “Пінскдрэве”, якіх завезлі ў рэанімацыю Брэсцкай абласной бальніцы, знаходзяцца ў цяжкім стане. Гэта карэспандэнту Еўрарадыё патлумачыў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Тадэвуш Герасімчык.
Спадар Герасімчык адзначыў, што ўся медыкаментозная дапамога аказваецца пацярпелым у поўным аб’ёме, пакуль што дастаткова крыві і плазмы.

Як піша газета "Вечерний Брест", загадчык аддзялення рэанімацыі брэсцкай абласной бальніцы Ігар Лобан паведаміў: калі пацярпелыя здолеюць пратрымацца трое сутак, то іх шанцы выжыць істотна вырастуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі