Пацыент уцёк з лякарні хуткай дапамогі ў Мінску

Пацыент уцёк з лякарні хуткай дапамогі ў Мінску

Сёння ўначы з мінскай лякарні хуткай медычнай дапамогі ўцёк пацыент, інфармуе пошукава-выратавальны атрад "Анёл". 

41-гадовы мужчына быў на рэабілітацыі пасля аперацыі. У яго могуць быць правалы ў памяці.

Недзе паміж 00.00 і 6.30 Генадзь Новік сышоў з лякарні ў невядомым напрамку і знік. Пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Мужчына абвешчаны ў вышук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі