Пад Ганцавічамі 13-гадовы школьнік трапіў пад цягнік і загінуў
Пад Ганцавічамі 13-гадовы падлетак трапіў пад цягнік і загінуў. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на МУС, няшчасны выпадак адбыўся на перагоне Малькавічы-Ганцавічы 31 кастрычніка каля 19:52.
Хлопец пераходзіў чыгуначныя рэйкі ў недазволеным месцы і трапіў пад таварны цягнік. Машыніст падаваў яму гукавыя сігналы, аднак падлетак не зрэагаваў.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння. Цягнік затрымаўся на 30 хвілін, але графік руху іншых цягнікоў не парушаўся.
Сёлета ў краіне адбылося 98 няшчасных выпадкаў на чыгунцы.