Пад Ганцавічамі трактарыст выкапаў каменны "фалас" (фота)

Трактарыст зацягнуў камень пад свой двор і паведаміў у рэдакцыю газеты “Ганцавіцкі час”. Аб ручной працы сведчаць некалькі высокіх абадкоў па цыліндрычным абводзе каменя і гладкія абводы, піша газета. У сеціве знайшліся сведчанні, што такія камяні былі рукатворнымі паганскімі ідаламі. Нашыя продкі надавалі вялікае значэнне фаласу як сімвалу ўрадлівасці.



У мясцовым музеі камень сфатаграфавалі і пракансультаваліся ў Акадэміі навук. Археолаг Вадзім Кошман з Інстытута гісторыі кажа, што ў іх у будынку ляжыць такі прыродны камень. Аднак адмысловец не выключае, што камень з ганцавіцкага поля мог быць ідалам. Таму ён параіў завезці камень на месца, “каб не наклікаць беды і хваробы”.



Трактарыст сцвярджае, што ў месцы, адкуль ён прыцягнуў каменны фалас, ляжыць яшчэ адзін падобны валун. Той камень мужчына не змог дастаць з зямлі.



Фота — ganc-chas.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі