Пад Ганцавічамі замежнікі выкінулі 4 тоны кавуноў, а вяскоўцы іх з'елі
Некалькі тон кавуноў, якія гандляры з-за мяжы выкінулі на сметнік каля вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна, мясцовыя жыхары размялі за некалькі гадзінаў і з’елі. Вяскоўцы неслі кавуны мяхамі, спрытнейшыя везлі фурманкамі і прычэпамі.
- Тоны чатыры было. Ёсць бітыя і падгнілыя, але шмат і добрых, - сказала карэспандэнту “Еўрарадыё” адна са збіральніц кавуноў.
Кавуны прывезлі замежныя камерсанты і частку абмянялі на бульбу. Рэштку раздалі. А што не раздалі – выкінулі.
У інфекцыйным аддзяленні мясцовага шпіталю карэспандэнту “Еўрарадыё” сказалі, што ніхто з атручаннямі ці разладам стрававання апошнім часам не звяртаўся.