Пад Гомелем рыбак ішоў пад ЛЭП і атрымаў моцны ўдар токам
Пад Гомелем рыбак сур’ёзна пацярпеў ад удару токам. Як паведамляе РУП “Мінскэнерга” ў сваім Твітэры, здарэнне адбылося 31 жніўня ў вёсцы Краўцоўка, што ў Гомельскім раёне. 23-гадовы малады чалавек ішоў з раскладзенай вудай пад ЛЭП 10 кВ і ў яго трапіў разрад. Вынік — апёкі 2-3 ступені на правай кісці.
Спецыялісты папярэджваюць, што знаходжанне каля ЛЭП небяспечнае, бо ўдар токам магчымы нават на адлегласці. А вуглепластыкавыя вуды самі па сабе лёгка праводзяць ток, ад якога не ўратуюць гумовыя боты.