Пад Гроднам грузавік збіў хлопчыка-раварыста

Пад Гроднам грузавік збіў хлопчыка-раварыста

Гродзенская ДАІ шукае кіроўцу грузавіка, які 14 верасня ў пасёлку Фабрычным пад Гроднам збіў хлопчыка-раварыста.

Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося пасля 15-й гадзіны. Грузавік, гружаны драўнінай, паварочваў налева і стукнуў у кола ровара, які ехаў насустрач. Роварам кіраваў хлопчык. Следам за ім рухаўся яго бацька, ён пры здарэнні не пацярпеў.

Дзіця даставілі ў лякарню з траўмай галавы.

Цяпер ДАІ просіць відавочцаў дапамагчы ў пошуку кіроўцы грузавіка. Аўтамабіль можа мець пашкоджанні пасля дарожнага здарэння. Дакладная марка, колер аўто і рэгістрацыйныя знакі не вядомыя. Мяркуецца, што гэта ЗІЛ альбо ГАЗ.

Фота: shans-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі