Пад Гроднам знайшлі аўтамабіль з працуючым рухавіком і трупам (фота)
68-гадовы мужчына памёр за рулём.
Незвычайная знаходка трапілася дачніку ў раёне вёскі Каробчыцы пад Гроднам. У кювеце ён заўважыў аўтамабіль з працуючым рухавіком, за рулём знаходзіўся нежывы кіроўца. Недалёка ад аўтамабіля ў кустах стаяў прычэп з пяском і лапатай, які адарваўся ад Citroen, паведамляе ДАІ Гродна.
Як высветлілася пазней, перад тым, як з'ехаць у кювет, аўтамабіль зачапіў дрэва.
Даішнікі кажуць, што на целе 68-гадовага мужчыны, якога знайшлі за рулём, не было цялесных пашкоджанняў. Таму прычыну смерці высветліць экспертыза. Сярод дакументаў мужчыны знайшлі медыцынскую даведку кіроўчай камісіі, выдадзеную ў 2010 годзе на 12 месяцаў.
Фота — gaigrodno.by