Пад Кіевам гарыць хімічнае прадпрыемства (фота, відэа)
На месцы пажару чуваць выбухі.
У горадзе Буча Кіеўскай вобласці ўзнік маштабны пажар — высокі слуп дыму відаць за некалькі кіламетраў ад месца ўзгарання. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ, гараць склады прамысловага прадпрыемства.
Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося на хімічным прадпрыемстве сёння прыкладна ў 14.00. На пажары чуваць выбухі. Гарыць хімічны склад.
Нагадаем, што сёлета ў чэрвені падобнае здарэнне адбылося на нафтабазе пад Кіевам: падчас пажару адбыўся моцны выбух. У выніку здарэння загінуў пажарны, які ўдзельнічаў у ліквідацыі ўзгарання.
Прычынай пажару на нафтабазе пад Кіевам называюць было неасцярожнае абыходжанне з абсталяваннем падчас спробы крадзяжу нафтапрадуктаў.
Фота: ТСН