Пад Крычавам атруціліся работнікі гаспадаркі, якія вырошчвалі грыбы
У Крычаўскім раёне супрацоўнікі гаспадаркі па вырошчванні грыбоў шыітаке атрымалі атручэнні. Як паведамляе TUT.by, чатыры чалавекі ляжаць у лякарні ў цяжкім стане з тэмпературай і алергіяй, яшчэ нейкая колькасць людзей лекуецца амбулаторна.
Праблемы з самаадчуваннем у людзей пачаліся 3-4 дні таму.
Гаспадарка па вырошчванні грыбоў шыітаке пачала працаваць сёлета ў ліпені на базе перадыслакаванай вайсковай часткі. Вытворчасць запусцілі кітайскія інвестары — Цзянсуская карпарацыя па замежным супрацоўніцтве.
На новым прадпрыемстве меркавалі стварыць каля 100 працоўных месцаў, а грыбы хацелі прадаваць на кітайскім і беларускім рынках.