Пад Лунінцом матацыкліст загінуў пасля сутыкнення з самазвалам

У Лунінецкім раёне матацыкліст сутыкнуўся з самазвалам. Здарэнне адбылося вечарам 25 ліпеня ў вёсцы Дзятлавічы. Як паведамляе сайт onliner.by, 65-гадовы кіроўца рухаўся на МАЗе па вуліцы і рабіў паварот налева, на іншую вуліцу. Ён не прапусціў матацыкліста, які ехаў яму насустрач.

Матацыклам BMW кіраваў 25-гадовы малады чалавек. Ад атрыманых сур'ёзных траўмаў ён памёр па дарозе ў бальніцу. Высветлілася, што ў яго не было права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі "А". Праводзіцца праверка.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці 31-гадовы мужчына разбіўся на матацыкле Honda, які купіў у той жа дзень. Ён абганяў машыну і выехаў на сустрэчную, дзе адбылося сутыкненне з трактарам.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі