Пад Мінскам цягнік насмерць збіў чалавека
На станцыі Калодзішчы пад Мінскам электрацягнік рэгіянальных ліній насмерць збіў чалавека. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў супрацоўнік прэс-службы МУС Аляксандр Марчанка.
Па яго словах, трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 30 лістапада. Мужчына пераходзіў чыгунку па пешаходным насціле і не пабачыў ды не пачуў набліжэнне электрацягніка "Штадлер", які рухаўся з Мінску ў Оршу. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння. Як паведаміў Марчанка, цяпер праводзіцца праверка.
У МУС нагадваюць, што чыгунку можна пераходзіць толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пешаходнымі дарожкамі, пераездамі, абсталяванымі гукавой і светлавой сігналізацыяй. Перад пераходам трэба пераканацца ў адсутнасці рухомага чыгуначнага рухомага саставу з абодвух бакоў. Пры набліжэнні цягніка неабходна спыніцца, прапусціць яго, пераканацца, што па суседніх каляінах не рухаюцца іншыя цягнікі, і толькі пасля гэтага працягнуць пераход.