Пад Оршай Volkswagen Transporter удалося спыніць толькі стрэламі
Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць аўтамабіль на трасе Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй, аднак кіроўца працягнуў рух. Пачалася пагоня.
Як паведамляе БЕЛТА, уцякаючы, аўтамабіль Volkswagen Transporter Т4 выязджаў на сустрэчную паласу, пераязджаў чыгунку на забараняльныя сігналы. ДАІшнікам давялося выкарыстаць табельную зброю. Спачатку яны стралялі ў паветра, а пасля — па колах. У выніку, машыну спынілі, кіроўца атрымаў раненне.
Следчы камітэт праводзіць праверку. Як стала вядома, у аўтамабілі знайшлі 39 тэлевізараў без адпаведных дакументаў.
Фота — bymedia.net