Пад Пухавічамі ў аўтааварыі загінула гадавалая дзяўчынка

Пад Пухавічамі ў аўтааварыі загінула гадавалая дзяўчынка

Пад Пухавічамі ў аўтааварыі загінула гадавалая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 лютага каля 20.20 ля вёскі Падбярэжжа. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, 32-гадовая мінчанка ехала на “Пежо 107”, не справілася з кіраваннем і выскачыла на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з БМВ Х5.

Дачка кіроўцы “Пежо” была ў дзяцячай калысцы на заднім сядзенні, але дзіця не прышпілілі. Дзяўчынка загінула на месцы. Кіроўцаў абедзвюх машын даставілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 317 КК. ДАІ нагадвае, што для перавозкі дзяцей лепей выкарыстоўваць аўтакрэсла і пры гэтым дзіця абавязкова трэба прышпільваць.
 


 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі