Пад Смаргонню адбылося трайное забойства
Мінулыя выходныя ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна Гродзеншчыны завяршыліся трагедыяй.
Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, у ноч на 13 чэрвеня ў 1.30 мясцовы 34-гадовы непрацуючы жыхар пасварыўся з гаспадаром дома — 62-гадовым пенсіянерам. Мужчына з рэўнасці забіў гаспадара дома, яго непрацуючую 47-гадовую сужыцельку, а таксама 35-гадовага сына, жыхара Ашмянаў.
Праваахоўнікі затрымалі падазраванага.