Пад заваламі гандлёвага цэнтра ў Рызе загінулі 52 чалавекі (фота, відэа)
Сярод іх тры выратавальнікі. Пацярпелых — каля 40 чалавек, у тым ліку дзіця і выратавальнік.
Разбор завалаў яшчэ працягваецца. Прэзідэнт краіны Андрыс Берзіньш заявіў, што ў краіне будзе абвешчаная жалоба — 23 і 24 лістапада.
Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары 21 лістапада. У гандлёвым цэнтры Maxima у латвійскай сталіцы абрынуўся дах на плошчы ў 500 квадратных метраў.
Прычыны пакуль не ўсталяваныя. Гандлёвы цэнтр быў пабудаваны ў 2011 годзе.
Паводле звестак партала DELFI, відавочцы выказалі здагадку, што прычынай здарэння маглі стаць будаўнічыя працы на даху будынка. Там ладзілі сад і тэрасу.
У паліцыі разглядаюць тры версіі трагедыі. Першая версія звязаная з парушэннямі пры праектаванні і наглядзе за будынкам, другая — з будаўніцтвам, трэцяя — з захоўваннем на даху будаўнічых матэрыялаў, што магло справакаваць абвал.
Колькасць загінулых у Рызе дасягнула 40 чалавек (фота, відэа)
Фото — rus.delfi.lv