Падчас акцыі прадпрымальнікаў затрымана каля 20 чалавек, пераважна моладзь

Падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што адбылася сёння ў Мінску, затрыманыя каля 20 чалавек.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

“Усяго было затрымана каля 20 чалавек. На цяперашні момант вядомыя прозвішчы 15 з іх. Значная частка затрыманых — гэта моладзь. Усе былі дастаўлены ў Маскоўскае і Цэнтральнае ўпраўленні ўнутраных спраў. Суды найхутчэй адбудуцца заўтра ў Маскоўскім і Цэнтральным раённых судах”.

Папярэдні спіс затрыманых, складзены праваабарончым цэнтрам “Вясна”:

1. Субач Міхаіл, Цэнтральны РУУС,
2. Субач Ліля, Цэнтральны РУУС,
3. Гладкая Аліна, Цэнтральны РУУС
4. Бакур Юрый
5. Шарэнда Андрэй
6. Саўчук Андрэй - Маскоўскі РУУС
7. Саўчук Тамара – Маскоўскі РУУС
8. Раушка Дар'я, Цэнтральны РУУС,
9. Кім Андрэй, Цэнтральны РУУС
10. Бондар Аляксей, Маскоўскі РУУС
11. Сакалоўскі Валянцін, Маскоўскі РУУС
12. Прэсняк Андрэй Маскоўскі РУУС
13. Гудкова Дар'я
14. Русецкі Сяргей, Цэнтральны РУУС
15. Барысевіч Д., Цэнтральны РУУС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі