Падчас выступу міністра Лаўрова ў Маскве адключыліся мікрафон і святло (відэа)
На Міжнародным форуме добраахвотнікаў падчас выступу міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова адключыўся мікрафон, паведамляе РБК.
Арганізатары паспрабавалі выправіць хібу. Пакуль міністр стаяў на сцэне каля маўклівага мікрафона, вядоўца задавала зале пытанне: "Хто валанцёр?" На гэта зала адказвала ёй: "Я валанцёр!".
Праз некалькі хвілінаў у зале згасла святло, і паправіць гэтую паломку таксама не ўдалося. Тады Лаўроў пад апладысменты пайшоў са сцэны.