Падгрупа па Украіне абмеркавала закон аб асаблівым статусе Данбаса

28 ліпеня ў Мінску прайшлі чарговыя перамовы па сітуацыі на ўсходзе Украіны — адбылася сустрэча палітычнай падгрупы. Асноўнай тэмай перамоваў стала аднаўленне дзеяння закону Украіны “Аб асаблівым статусе Данбаса”, паведамляе РИА Новости са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў.

Гэты закон быў прыняты 16 верасня 2014 года і прадугледжваў, у прыватнасці, што кабінет міністраў і іншыя цэнтральныя ўлады Украіны могуць заключаць з органамі мясцовага самакіравання пагадненні па эканамічным, сацыяльным і культурным развіцці асобных раёнаў. Аднак 17 сакавіка сёлета Вярхоўная рада ўнесла папраўкі ў гэты закон, згодна з якімі ён пачне дзейнічаць толькі пасля правядзення на Данбасе мясцовых выбараў.

Прадстаўнікі гэтак званых “ДНР” і “ЛНР” лічаць гэта парушэннем лютаўскіх дамоўленасцяў і патрабуюць адмены паправак.

Папярэдняя сустрэча ўдзельнікаў падгрупы па палітычных пытаннях прайшла ў Мінску 21 ліпеня адначасова з паседжаннямі кантактнай групы і астатніх падгруп. Пра вынікі сённяшняй сустрэчы будзе дакладзена па наступным паседжанні трохбаковай кантактнай групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі