Падлетка, затрыманага за скінуты ў Свіслач пракатны ровар, адпусцілі
Падлетка, затрыманага ў Мінску за скінуты ў Свіслач пракатны ровар, пасля допыту адпусцілі пад абавязацельства пра яўку, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Ён цалкам прызнаў сваю віну. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Як інфармавала Еўрарадыё, 14-гадовага падлетка знайшлі пасля з'яўлення ў сацсетках відэа, на якім ён кідае ў ваду пракатны ровар. Крымінальную справу распачалі па факце хуліганства.