Пакуль магілеўчанін рыбачыў, дарогу да ракі перакапалі — няма як выехаць (фота)
З нестандартнай праблемай сутыкнуўся жыхар Магілёва, які прыехаў парыбачыць. Карыстальнік сацыяльнай сеткі ВКонтакте Антон Мякішаў эмацыйна распавядае пра сваю праблему: “Вуліца Фаціна, з’езд уздоўж заліва! Ні знакаў, нічога, што забараняе праезд! Пастаўлены па незразумелых прычынах плот! Збоку быў праезд! Спусціўся на рыбалку на 2 гадзіны! Выехаць не магу — праезд перакапаны! Што рабіць, куды скардзіцца, каго выклікаць?!”
Свой крык аб дапамозе няўдачлівы аўтамабіліст змясціў у суполцы Могилёв real.
Іншыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі раюць рыбаку, чый аўтамабіль трапіў у такую пастку, скардзіцца на наўмыснае блакаванне шляхоў, дарог і камунікацый, або проста пераканацца, што ў баку ад ямы на траце няма шкла — і ехаць.