Паліцыя затрымала мужчыну, які захапіў закладнікаў у Парыжы
Французская паліцыя затрымала мужчыну, які захапіў закладнікаў у дзясятай акрузе Парыжа і абліў іх бензінам, перадае РБК. Закладнікі жывыя, іх жыццю цяпер нічога не пагражае.
Паведамляецца, што спецназ штурмам узяў будынак, у якім зламыснік захапіў закладнікаў. Імя яго пакуль не называецца.
Інцыдэнт з захопам закладнікаў адбыўся ўдзень 12 чэрвеня. Невядомы мужчына зайшоў у офісны будынак. Ён прыкінуўся разносчыкам ежы і захапіў у двух чалавек у закладнікі. Зламыснік абліў іх бензінам і прыгразіў падпаліць.
Падчас перамоваў з паліцыяй мужчына патрабаваў звязаць яго з іранскай амбасадай. Праз яе дыпламатаў захопнік, па яго словах, хацеў перадаць пасланне ўладам Францыі.