Паліглот з Бразіліі вучыць беларускую мову — і вось чаму (відэа)
Ён слухае стэндапы Камісаранкі і песні Паліны. І паглядзіце, як крута ён гаворыць па-беларуску ўсяго праз 6 тыдняў вывучэння мовы! / Euroradio
Паліглот Элізеў з Бразіліі жыве ў Варшаве і сябруе з беларусамі. Ён гаворыць на многіх мовах свету, а аднойчы падумаў — прыйшоў час загаварыць і па-беларуску!
— Калі я пачаў вывучаць беларускую мову, я хацеў напачатку запомніць частыя словы. Таму я чытаю навіны па-беларуску ў інстаграме — напрыклад, Еўрарадыё, гляджу “ютуб”. Гляджу стэндапы Славы Камісаранкі, слухаю песні спявачкі Паліна і Iva Sativa. Але потым я хацеў бы чытаць і кнігі па-беларуску.
Дзяўчына Элізеў — беларуска. Менавіта таму ён вучыць не толькі мову, але і цікавіцца самой краінай — каб лепей разумець кантэкст жыцця блізкага чалавека.
— Калі я даведваюся пра Беларусь, я магу разумець больш і лепш маю дзяўчыну. Разумець кантэкст яе жыцця, — кажа Элізеў. — Яна чытае і разумее ўсё па-беларуску, але не размаўляе па-беларуску. І я падумаў, калі вывучу беларускую мову, змагу матываваць яе размаўляць па-беларуску болей.
А калі хочаце даведацца пра яго гісторыю болей, чытайце вялікае інтэрв’ю з паліглотам на Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.