"Палiмiр" заявіў, што не мае дачынення да ўцечкi хiмiкатаў у Рыжскiм порце

Наваполацкі завод "Палiмiр" заявіў, што не мае дачынення да ўцечкі хiмiкатаў у Рыжскiм порце. Ацэтонцыянгiдрын сапраўды прабыў у Латвію з Беларусі. Але пакуль за транспартыроўку таксічнага рэчыва адказваў беларускі пастаўшчык, “ніякіх пытанняў не ўзнікла”, — цытуе прадстаўнікоў прадпрыемства інфармагенцтва БЕЛТА. Раніцай 24 лiпеня ў адным з кантэйнераў у Рыжскiм порце пачалася некантралюемая рэакцыя хiмiчных рэчываў, у вынiку чаго адбылася ўцечка ацэтонцыянгiдрыну — бясколернага рэчыва, якое з'яўляецца вельмi таксiчным. Усю ранiцу пажарныя ахалоджвалi кантэйнер i спрабавалi збiць цiск унутры яго. Жыхары блiзкiх раёнаў латвiйскай сталiцы былi эвакуяваныя.

У Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службе Латвii паведамiлi, што верагоднай прычынай уцечкi атрутнага рэчыва ў Рыжскiм порце з'яўляецца непрамыты кантэйнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі