Палітвязень Віктар Царыкевіч адбыў увесь свой тэрмін і выйшаў на свабоду
Віктар Царыкевіч атрымаў год калоніі за тое, што развешваў пудзілы сілавікоў на дрэвах і "інсталяцыю" з труной на прыпынку
Прызнаны палітвязнем жыхар Мастоў Віктар Царыкевіч атрымаў год калоніі за тое, што развешваў пудзілы сілавікоў на дрэвах і зрабіў "інсталяцыю" з труной на прыпынку.
Таксама ў судзе яго абвінавачвалі ў тым, што ён пакінуў "непрыстойны па форме і зневажальны па скіраванасці" каментар пад фатаграфіяй кіраўніка Мастоўскага раёна ў адным з Telegram-каналаў.
Сёння стала вядома, што ён адбыў увесь свой тэрмін і выйшаў на свабоду, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.