Палітвязня Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў карцар

Палітвязня Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў карцар

Палітвязня Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў карцар. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго маці Людміла Івашына.

Журналіста Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка ў яго дома ў Гродне. Праз тыдзень яму выставілі абвінавачванне паводле артыкула 365 КК ("умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў"). Ён займаўся журналісцкімі расследаваннямі. У адным з іх напісаў пра былых супрацоўнікаў украінскага "Беркута", якія служаць у міліцыі ў Беларусі.

У сакавіку Дзяніса Івашына прызналі палітвязнем. Ён ужо не першы раз трапляе ў карцар у турме № 1 Гродна. Вядома, што Івашын там сустракаў Вялікдзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі