Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую турму

Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую турму

Блогера і актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую следчую турму №8, паведамляюць праваабаронцы. Дагэтуль яго трымалі ў ІЧУ Бярэзінскага раёна.

Вінаградава затрымалі 22 снежня ў ягоным доме ў Беразіне. На актывіста пачалі крымінальную справу паводле арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі