Палітвязня Змітра Паліенку накіравалі ў бабруйскую калонію
Палітвязня Змітра Паліенку накіравалі ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску, піша праваабарончы сайт "Вясна". Хлопец мусіць адбыць паўтара года ў сувязі з адменай адтэрміноўкі пакарання.
Як паведамлялася раней, Паліенка быў асуджаны за ўдзел у роварнай акцыі "Крытычная маса" ў 2016 годзе. Яго прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт.
Адтэрміноўку пакарання хлопцу адмянілі пасля двух запар адміністрацыйных арыштаў за ўдзел у акцыях пратэсту.
Праваабаронцы прызналі Паліенку палітвязнем. Яны заклікаюць падтрымаць хлопца. Лісты яму можна дасылаць на наступны адрас:
Змітру Паліенку
ПК-2, у каранцін,
вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск,
Магілёўская вобласць, 213800