Палітвязнямі прызналі прэс-сакратара А1 і аўтара мема пра памідоры са смятанай

Палітвязнямі прызналі прэс-сакратара А1 і аўтара мема пра памідоры са смятанай

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Агульная іх колькасць павялічылася да 970. 

Новыя палітвязні — гэта прэс-сакратар кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў, аўтар мема пра любоў да памідораў са смятанай Анатоль Шалковіч, а таксама Таццяна Батура. Яе затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела трапіць на суд над палітзняволенай Вольгай Залатар

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць згаданых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў, вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабод. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", Прававая ініцыятыва, Lawtrend, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі