Палітвязню Анджэю Пачобуту не перадаюць польскамоўныя лісты ад сына
Следства па справе журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута завяршаецца. З Жодзіна яго зноў перавялі ў Мінск — у СІЗА № 1, піша polskieradio.pl.
Пачобуту не перадаюць польскамоўныя лісты ад 12-гадовага сына. "Ён не прайшоў цэнзуру", — з такой інфармацыяй вярнуўся ліст, у якім ён апісаў бацьку канец навучальнага года. Агулам вярнуліся тры лісты.
Гродзенскага журналіста і актывіста пазбаўленага рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута затрымалі ў канцы сакавіка мінулага года. Яго, як і Анжаліку Борыс (яна цяпер пад хатнім арыштам) абвінавачваюць у "распальванні нацыянальнай варожасці" і "рэабілітацыі нацызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.