Палітзняволеную Марыну Дуброўскую перавялі з СІЗА пад хатні арышт

Палітзняволеную Марыну Дуброўскую перавялі з СІЗА пад хатні арышт

Палітзняволеную Марыну Дуброўскую з СІЗА перавялі пад хатні арышт, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Дуброўская была падчас выбараў 2020 года даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яе затрымалі 9 ліпеня 2021-га падчас "шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". 

Дзяўчыну абвінавацілі ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) і змясцілі пад варту ў СІЗА №1. За кратамі яна правяла чатыры месяцы.

Меру стрымання ёй змянілі 10 лістапада. Аднак крымінальная справа супраць Дуброўскай не закрытая, таму праваабаронцы па-ранейшаму лічаць яе палітычнай зняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі