Палова ўсіх замежных студэнтаў у Беларусі — туркмены

Палова ўсіх замежных студэнтаў у Беларусі — туркмены

Белстат апублікаваў звесткі пра колькасць замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў беларускіх універсітэтах. Сёлета іх было 15506 чалавек, замежнікі складалі 5,8% ад усіх студэнтаў у краіне.

За апошнія восем гадоў колькасць замежных студэнтаў вырасла больш як на шэсць тысяч чалавек. У 2010/2011 навучальным годзе, ад якога вядзецца адлік статыстыкі, іх было 9357, ці 2,1% ад агульнай колькасці студэнтаў.

Першае месца па колькасці замежных студэнтаў у Беларусі з вялікім адрывам займае
Туркменістан — 7749 (супраць 3408 у 2010/2011) грамадзян гэтай краіны прыехалі да нас па вышэйшую адукацыю. Гэта 50% ад усіх небеларускіх студэнтаў у краіне: кожны другі замежны студэнт у Беларусі — туркмен.

Другое месца займаюць студэнты з Расіі — іх 1389 чалавек. За восем гадоў іх колькасць істотна зменшылася (у 2010/2011 навучальным годзе іх было 2197). Трэція па колькасці — кітайцы, 1113 студэнтаў (1227 у 2010/2011 навучальным годзе). А менш за ўсё студэнтаў з Літвы (83), Узбекістана (112) ды Ірака (179).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі