Паляўнічых папрасілі не страляць у туманае надвор’е
Паляўнічым нагадалі пра абмежаванні на паляванне ў туманнае надвор’е. Як сказана ў паведамленні, размешчаным на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, ва ўмовах кепскай бачнасці паляўнічым забаронена выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Такая норма прапісаная пунктам 150 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, якія набылі моц з 25 верасня 2018 года.
У дакуменце адзначана, што страляць на шум, шоргат і недакладна бачную мэту забаронена ў тумане, у моцны снегапад, у прыцемках, супраць сонца і пры іншых умовах кепскай бачнасці, а таксама па птушцы, якая ўзлятае ніжэй за 2,5 метра.
Аматараў палявання просяць улічваць умовы надвор’я і датрымлівацца правілаў бяспекі.