Памерла салістка гурта The Cranberries Далорэс О'Рыардан

Памерла салістка гурта The Cranberries Далорэс О'Рыардан

У 46-гадовым узросце памерла салістка ірландскага рок-гурта The Cranberries Далорэс О'Рыардан, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Спявачка памерла ў Лондане, дзе была са сваім гуртом для запісу песні. Прычыны і абставіны смерці пакуль не паведамляюцца. Вядома толькі, што яе цела знайшлі ў нумары лонданскага гатэля, удакладняе Бі-Бі-Сі

У Далорэс О'Рыардан засталося трое дзяцей, самай малодшай дачцэ 12 гадоў.

Сусветная папулярнасць да спявачкі і гурта The Cranberries прыйшла пасля запісу песні-пратэсту Zombie у 1994 годзе.

Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў. Пасля гэтага О'Рыардан запісала два сольныя альбомы, якія не мелі вялікага поспеху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі