Памежнікі паведамляюць пра пачатак кантрабанднага завозу піратэхнікі

У Беларусь пачаўся кантрабандны завоз абавязковага і небяспечнага атрыбуту навагодніх святаў. Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, першая ў гэтым сезоне партыя кантрабанднай піратэхнікі была выяўленая 18 лістапада ў пункце пропуску "Новая Рудня" на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Гомельскія памежнікі знайшлі каля 20 тысяч петард. Жыхар Мазыра схаваў іх у канструктыўных асаблівасцях аўтамабіля. Кантрабандны груз канфіскаваны мытняй. Машына коштам каля 15 мільёнаў рублёў затрыманая да рашэння суда.

У ноч на 1 студзеня 2010 года ў Беларусі ад выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 15 чалавек, трое дастаўленыя ў бальніцы з траўмамі органаў зроку.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі