Памежнікі сёлета выявілі каля 7000 асоб з абмежаваннем на выезд з Беларусі

З дапамогай адзінай аўтаматызаванай сістэмы памежнага кантролю сёлета за 11 месяцаў выяўлена каля 7 тыс. асоб, якія маюць часовае абмежаванне на выезд за межы краіны. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі. Сістэма дзейнічае ў Беларусі з 1 студзеня 2008 года. Па словах Рачкоўскага, за 11 месяцаў праз пункты пропуску на мяжы Беларусі было прапушчана больш за 21 млн 300 асоб, што на 10% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. За гэты ж час праз мяжу прапушчана больш за 7 млн транспартных сродкаў.

У 77 выпадках спыненыя спробы праезду па падробленых або чужых дакументах. Акрамя таго, выяўлена 315 схованак, у якіх парушальнікі спрабавалі правезці розныя кантрабандныя тавары, што на 15% больш за аналагічны лік летась.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі