Паміж “Шахцёрам” і БАТЭ — 6 ачкоў

У сябе дома гарнякі абыгралі мазырскую “Славію”, аўтсайдара чэмпіянату — 2:1. У гаспадароў і пераможцаў галамі адзначыліся Яўген Поснікаў і Дзмітрый Асіпенка.



Цяпер “Шахцёр” мае 42 ачкі і па-ранейшаму ўзначальвае турнірную табліцу. БАТЭ, які ўчора сціпла перамог “Мінск” (0:1), трымаецца на другім радку з 36-ю ачкамі.



Акрамя таго, у суботу “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі абыграў брэсцкае “Дынама” — 2:0.



14 ліпеня адбудуцца апошнія тры матчы 17-га тура: “Нафтан” згуляе з “Белшынай”, "Гомель" з мінскім "Дынама", а “Дняпро” — з “Нёманам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі