Памёр брытанскі спявак Джо Кокер
Яму было 70 гадоў. Блюзавы спявак змагаўся з ракам лёгкіх.
Знакаміты блюзавы спявак Джо Кокер памёр 22 снежня ад раку лёгкіх. Яму было 70 гадоў, ён змагаўся з хваробай апошнія некалькі гадоў.
"Будучы незвычайна адораным — сапраўднай зоркай — ён заставаўся добрым і сціплым чалавекам, які любіў выступаць... Кожны, хто яго калі-небудзь бачыў, не забудзе яго ніколі... Джо Кокер быў унікальны, і немагчыма запоўніць месца, якое ён займаў у нашых сэрцах", — гаворыцца ў заяве агента спевака Бары Маршала.
Кокер — аўтар 40 альбомаў. Ён праславіўся такімі баладамі, як You Are So Beautiful, Unchain My Heart, With a Little Help from my Friends і You Can Leave Your Hat On.
Фота — ria.ru