Памёр былы футбаліст і спартовы аглядальнік Уладзімір Маслачэнка

Сёння, 28 лістапада на 75-м годзе жыцця памёр былы футбольны варатар і тэлекаментатар Уладзімір Маслачэнка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы.  Яго шпіталізавалі 19 лістапада з інсультам. У 1950-1960-я гады Уладзімір Маслачэнка выступаў за маскоўскія клубы “Лакаматыў” і “Спартак”, правёў 8 матчаў за зборную СССР. У апошнія гады ён працаваў спартовым аглядальнікам у тэлекампаніі НТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі