Памёр французскі палітык Жан-Мары Ле Пэн

Жан-Мары Ле Пэн

Жан-Мары Ле Пэн / Reuters

Памёр французскі палітык Жан-Мары Ле Пэн. Заснавальніку правай партыі "Нацыянальны фронт" было 96 гадоў.

"Агрэсіўная сумесь папулізму, красамоўства і харызмы", піша пра Ле Пэна Reuters. Ён быў у палітыцы каля 40 гадоў.

Жан-Мары Ле Пэн стварыў "Нацыянальны фронт" у 1972 годзе. Яго партыя выкарыстоўвала радыкальныя нацыяналістычныя лозунгі. Палітык пяць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. Найлепшы яго вынік — другое месца ў 2002 годзе. Яшчэ праз дзевяць гадоў на чале "Нацыянальнага фронту" стала дачка палітыка — Марын Ле Пэн. Яна паспрабавала змяніць імідж партыі на больш "памяркоўны". У 2018-м яна стала называцца "Нацыянальным аб'яднаннем".

У 2022-м Марын Ле Пэн прайграла на прэзідэнцкіх выбарах Эмануэлю Макрону. Летам 2024 года "Нацыянальнае аб'яднанне" лідыравала па выніках першага тура парламенцкіх выбараў, але ў другім туры паказала не той вынік, на які разлічвала — толькі 126 месцаў у парламенце Францыі з 577. Выбары былі адметныя тым, што ў партыі з'явіўся малады лідар — Жардан Бардэла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі