Памёр прыватны выдавец Віктар Хурсік

Віктар Хурсік / фота з яго акаўнту на facebook.com
Віктар Хурсік / фота з яго акаўнту на facebook.com

Ва ўзросце 69 гадоў памёр беларускі выдавец Віктар Хурсік.

Як паведаміў яго калега Генадзь Вінярскі, дырэктар выдавецтва "Кнігазбор", напрыканцы жыцця Хурсік хварэў.

Віктар Хурсік — аўтар некалькіх кніг, у тым ліку "Кроў і попел Дражна. Гісторыя партызанскага злачынства" і "Vale!" (кнігі пра род і лёс беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл). Кніга пра гісторыю вёскі Дражна неаднаразова крытыкавалася ў афіцыёзе, бо з "няправільнага" боку паказвала дзейнасць партызанаў, якія спалілі 37 хат і забілі 25 мірных жыхароў.

Як выдавец Хурсік выдаў кнігі гісторыка Яўгена Анішчанкі, перакладчыка Андрэя Каляды, паэта і празаіка Уладзіміра Някляева, пісьменніка і краязнаўцы Алеся Карлюкевіча ды інш.

Быў адным з заснавальнікаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі