Памёр рэжысёр фільмаў "Прыгоды Электроніка" і "Чарадзеі" Канстанцін Бромберг
У ЗША на 81-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі кінарэжысёр Канстанцін Бромберг, піша РБК.
Паведамляецца, што рэжысёр памёр 10 студзеня ў Дэтройце.
Канстанцін Бромберг нарадзіўся ў 1939 годзе ў Харкаве. Напрыканцы 1950-х ён пачаў працаваць журналістам, але ў 1965 годзе скончыў сцэнарны факультэт ВГІКа і стаў тэлерэжысёрам. Працуючы на Адэскай кінастудыі, ён стварыў два самыя вядомыя свае фільмы. У 1979 годзе ён зняў дзіцячы серыял "Прыгоды Электроніка", а ў 1982-м — "Чарадзеі" (па матывах аповесці братоў Стругацкіх).
Пазней Бромберг эміграваў у ЗША. У 2011 годзе з'явілася інфармацыя, што рэжысёр хоча зняць працяг "Прыгодаў Электроніка". Меркавалася, што гэта будзе серыял з 30 частак з працоўнай назвай "Прыгоды Электроніка XXI стагоддзе". Аднак ідэя так і не была ўвасобленая ў жыццё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.