Памёр знакаміты хакейны трэнер Віктар Ціханаў
Яму было 84 гады.
Не стала легендарнага хакейнага трэнера савецкіх часоў Віктара Ціханава. Ён памёр у Маскве ў ноч на панядзелак на 85-м годзе жыцця.
Нагадаем, пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава зборная СССР і Аб'яднаная каманда заваявалі золата Алімпіяды ў 1984, 1988 і 1992 гадах. Восем разоў хакейны спецыяліст прывёў зборную СССР да перамогі на чэмпіянатах свету. ЦСКА Ціханава 13 разоў выйграваў чэмпіянат СССР, інфармуе РІА "Новости".
Спачуванні родным і блізкім памерлага выказаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Фота — cska-hockey.ru